Афіцэр украінскай арміі па мянушцы «Маршал», які стаў вядомы сваімі паспяховымі баямі ў Данецкім аэрапорце і іранічнымі відэа адтуль, атрымаў за свае баявыя заслугі ордэн Багдана Хмяльніцкага 3 ступені.

«Маршал» у аэрапорце перадае падзяку дзеткам, якія прысылаюць лісты і малюнкі жаўнерам.

«Маршал» у аэрапорце перадае падзяку дзеткам, якія прысылаюць лісты і малюнкі жаўнерам.

Пра гэта герой навіны, які служыць у 79 аэрамабільнай брыгадзе, паведаміў у сераду вечарам у сваім фэйсбуку.

«Баявы ордэн Багдана Хмяльніцкага… гонар для любога байца! Мы ўсе спалі 23 гады, у нас не было ніякіх каштоўнасцяў, у тым ліку і ў армейскай працы, медалькі і г.д. Але зараз прачнуліся, і ўзнагарода ад сваёй краіны, ад Украіны — не проста кавалак жалеза», — напісаў «Маршал».

Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1, 2 і 3 ступені.

Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1, 2 і 3 ступені.

Расейскія баевікі штурмавалі аэрапорт Данецка з сярэдзіны верасня, і ужо некалькі разоў заяўлялі пра ягоны захоп, аднак гэтая інфармацыя кожны раз аказвалася несапраўднай. Зручныя абарончыя пазіцыі, добры баявы дух і якасная падтрымка з боку артылерыі кожны раз дазвалялі ўкраінцам адкідаць праціўніка.

«На дадзеным этапе ўсе мае драпежнікі за выкананне задачы ў порце і раёне на працягу трох месяцаў узнагароджаныя баявымі ўзнагародамі! Я рады гэтаму!» — дадае «Маршал».

Украінскі ордэн Багдана Хмяльніцкага быў заснаваны ў 2004 годзе і прызначаецца для тых, хто мае асобыя заслугі ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, умацавання абароназдольнасці і бяспекі Украіны.

Пост «Маршала» ужо сабраў больш за 3000 лайкаў і шматлікія віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?