Вылечыўся! У лельчыцкай земскай бальніцы селянін Н.Шуканаў дадзеныя яму парашкі на некалькі дзён, з’еў усё адразу, думаючы, што такім чынам адразу і вылечыцца. Але выйшла наадварот – адразу памёр.

«НН». №49. 1914.

Зміцер Бартосік: «Як не бывае Масквы без Арбату, як няма Кіеву без Хрышчаціку, так і не будзе Мінску без Нямігі. Ніхто і ніколі мяне не пераканае ў адваротным. Ніводзін «любіцель мінскай чыстаты». Таму калі і пачнецца Мінск, любімы сваімі жыхарамі, дык са зменаў на сваёй самай легендарнай вуліцы».

«НН». №46. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0