Пра гэта папярэджвае Белгідрамет.
26-30 лістапада на рэках і вадаёмах краіны адбывалася ўзмацненне лёдаўтваральных працэсаў.
Зараз на Бярэзіне, большым адрэзку Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа, асобных участках Нёмана і Прыпяці, а таксама іх прытоках усталяваўся ледастаў, месцамі ў ім адзначаюцца палонкі. На вадаёмах назіраецца тонкае ледзяное покрыва. Выходзіць на лёд вельмі небяспечна.
У найбліжэйшыя дні будзе адбывацца нарастанне таўшчыні лёду.
0
0
0
0
0
0