Распрацоўка амерыканскімі інжынерамі тэхналогіі здабычы нафты са сланцаў змяніла сусветны рынак вуглевадародаў.
Еўра на фоне рашэння АПЕК захаваць квоты перавысіў адзнаку 60 рублёў у ходзе таргоў на Маскоўскай біржы. Курс даляра дасягаў адзнакі ў 48,05 рубля.
Індэкс РТС пасля абвяшчэння рашэння АПЕК пакінуць квоты па здабычы нафты без змены да канца дня ўпаў на 2,06%, да 1006,43 пункта.
Цана нафты гатунку Brent на таргах лонданскай біржы ICE да 20.00 мінскага часу апусцілася ніжэй за 73 даляры за барэль упершыню з верасня 2010 года. А да 22.00 мінскага часу апусцілася да 71,5 даляра за барэль. Гэта амаль на 9% ніжэй, чым было ранкам.





