Расія можа адкрыць транзіт прадукцыі з Беларусі ў Казахстан, якая ўключана ў санкцыйныя спісы, у выпадку, калі будзе дасягнута дамоўленасць ў рамках Мытнага саюза, заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

«Трэба падпісваць дакументы, якія будуць уводзіць пэўнага роду абавязацельствы паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю. Калі ідзе груз праз Расію, то мы павінны ведаць, што ён ідзе праз нас, а атрымліваецца, нас не ставяць у вядомасць», - адзначыў Данкверт.

Данкверт дадаў, што ў гэтым пытанні неабходна дамовіцца аб выкарыстанні інфармацыйнай сістэмы «Аргус», якая дазваляе адсочваць грузы, якія перасякаюць межы дзяржаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?