У Кіеве праходзіць першае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны, абранай на пазачарговых выбарах.
Партыі «Блок Пятра Парашэнкі», «Народны фронт», «Радыкальная партыя», «Самапомач» і «Бацькаўшчына» стварылі кааліцыю «Еўрапейская Украіна», якая аб'ядноўвае 302 дэпутатаў.
У парламенцкіх выбарах не змаглі прыняць ўдзел каля 3 млн чалавек на ўсходзе Украіны і 1,8 млн чалавек у Крыме.
У сувязі з гэтым у Вярхоўнай радзе 423 дэпутаты, а не 450: не будуць занятыя 27 месцаў, выдзеленыя для дэпутатаў па аднамандатных акругах, у якіх не адбыліся выбары.
Вярхоўная Рада абрала сваім старшынёй 36-гадовага Уладзіміра Гройсмана, які прайшоў у парламент па спісе Блока Пятра Парашэнкі.
Перад тым, як стаць дэпутатам, Гройсман быў віцэ-прэм'ер-міністрам — міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ, а яшчэ раней — мэрам Вінніцы.
На працягу амаль двух тыдняў летам гэтага года Гройсман выконваў абавязкі кіраўніка ўрада.
Чытаць таксама: Уладзімір Гройсман: другі ва ўрадзе стаў першым у парламенце





