У Беларусі 25 лістапада будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у заходніх раёнах прагназуюцца снег і мокры снег.
Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. У заходніх і цэнтральных раёнах на асобных участках дарог сіноптыкі абяцаюць галалёдзіцу.
Вецер будзе паўднёва-усходнім 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2—8 градусаў, па ўсходзе — 9—11 градусаў марозу, днём чакаецца ад мінус 4 да 1 градуса са знакам плюс.
0
0
0
0
0
0