«НН» сто гадоў з вамі

Начальнік мінскай турмы граф дэ Рашфорт яшчэ ўлетку пры ўваходзе ў рэстаран «Рэнесанс» зняважыў «дзействіем» аўтамабільнага шовера (фурмана). За гэта акружны суд засудзіў пана начальніка на 30 дзён пасядзець.

«НН». №46. 1914.

Зелянкоўская ў чорным спісе. Нацыянальная кіназорка Святлана Зелянкоўская трапіла ў чорны спіс асобаў, якіх не рэкамендавана прапускаць у дзяржаўныя СМІ. Акцёрка не ўпісалася ў дзяржаўную культурную палітыку, бо не баіцца выказваць уласную пазіцыю і падкрэслівае сваю любоў да беларускай мовы. «Дык ты нацыяналістка?» – спытаўся Лукашэнка ў Зелянкоўскай, якая падчас сустрэчы размаўляла з ім па-беларуску. Яна адказала: «Лічыце як хочаце. Я нармальны чалавек».

«НН». №43. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0