Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін пацвердзіў, што Расія падтрымае Прыднястроўе і яе жыхароў на фоне ўкраінскага крызісу.
«Не буду тлумачыць, усе мы бачым, як развіваецца сітуацыя ў суседняй краіне — Украіне. У гэтых умовах Расія як дзяржаўны гарант, пасярэднік: працягвае непахісны курс на падтрымку Прыднястроўя», - заявіў Рагозін на сустрэчы з прэзідэнтам самаабвешчанага Прыднястроўя Яўгенам Шаўчуком.
Па словах Рагозіна, гаворка ідзе ў першую чаргу аб рэалізацыі такіх гуманітарных правоў насельніцтва Прыднястроўя, як права на жыццё і чалавечую годнасць





