Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь цалкам забяспечвае сябе прадукцыяй сельскай гаспадаркі. «У цэлым наша задача — забяспечыць выкананне экспарту, — падкрэсліў ён. — Мы імкнёмся да таго, каб у гэтым годзе атрымаць выручку не менш як $6 млрд».

Ужо ў 2015 годзе ставіцца задача па яе павелічэнні да $7 млрд. Аб гэтым напярэдадні ў час сустрэчы дэпутатаў з прэм'ер-міністрам, а таксама кіраўніцтвам міністэрстваў эканомікі і фінансаў, прадстаўнікамі Нацыянальнага банка заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Гаворачы, у прыватнасці, аб экспарце прадуктаў харчавання ў Расію, Васіль Седзін канстатаваў, што работа ідзе нармальна — па пастаўках як малака, так і мясных прадуктаў.

«Мы больш як 55 працэнтаў прадукцыі пастаўляем у Расію, апошнім часам крыху павялічылі пастаўкі сыроў»,

— сказаў намеснік міністра. Таксама ён адзначыў некаторую актывізацыю ў рабоце з гандлёвымі сеткамі Расійскай Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?