Падрыхтаваны новыя меры для ўзмацнення санкцый супраць Расіі, але для іх юрыдычнага афармлення неабходна рашэнне Рады Еўрасаюза, заявіла афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕС Майя Касьянчыч.

Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць магчымае пашырэнне абмежавальных мер супраць РФ.

«Была праведзена вельмі вялікая праца ў папярэднія месяцы для падрыхтоўкі магчымых мер, якія па-ранейшаму актуальныя. Некаторыя з іх ужо былі адлюстраваны ў прынятых абмежаваннях. Але для кожнага дабаўлення да цяперашніх дакументаў нам патрэбна новая заканадаўчая прапанова ад Рады», — сказала Касьянчыч, адказваючы на пытанне, ці падрыхтаваны ўжо магчымыя абмежавальныя меры ў дачыненні да РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?