Часопіс «ПрайдзіСвет» абвясціў шорт-ліст прэтэндэнтаў на перакладчыцкую прэмію.

Яны будуць уганараваныя ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Пераклад у часопісе «ПрайдзіСвет».

Спіс намінантаў:

І. Проза:

Альгерд Бахарэвіч: Браты Грымы «Казкі» (пераклад з нямецкай);

Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава «Моцны Жбуць» (пераклад з чэшскай);

Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал «Я абслугоўваў ангельскага караля» (пераклад з чэшскай);

Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг «Цудоўныя гады сабаку пад хвост» (пераклад з чэшскай);

Максім Шчур: Эган Бонды «Запрашэнне на вячэру» (пераклад з чэшскай).

ІІ. Паэзія:

Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза «Перакрэсліць усё» (пераклад з нямецкай);

Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш «Салаўі крычаць па-латышску…» (пераклад з латышскай);

Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца» (пераклад з полькай);

Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў «Разам з пылам» (пераклад з лаціны, французскай, польскай, англійскай, нямецкай, расійскай, украінскай), Аляксандр Фрэдра «Помста» (з польскай), Рышард Крыніцкі «Дакрануцца» (з польскай), пераклады з кнігі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак» (з польскай).

ІІІ. Публікацыя ў «ПрайдзіСвеце»:

Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф «Гісторыя пра карабель прывідаў», Ян Вагнер «верабей гюрыке» (пераклад з нямецкай);

Алесь Знаткевіч: Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Роберт Энтан Ўілсан «Трынаццаць хораў для боскага маркіза» (пераклад з англійскай).

Найлепшыя перакладчыкі будуць вызначаныя рэдакцыяй часопіса і ўганараваныя ў снежні 2014 года.

Сёлета прэмія будзе ўручацца пяты раз. Сярод папярэдніх лаўрэатаў — Вера Бурлак з перакладам Льюіса Кэрала, Антон Францішак Брыль за «Бэўвульфа», Вольга Калацкая, Алеся Башарымава, Сяргей Сматрычэнка, Сяргей Шупа і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?