Заява прэс-сакратара Eўрапейскай службы знешняга дзеяння пра пакаранне смерцю Аляксандра Грунова ў Беларусі

«Мы рашуча асуджаем нядаўняе пакаранне смерцю Аляксандра Грунова, які быў асуджаны на смерць Вярхоўным судомБеларусі ў красавіку 2014 года. Гэтае трэці выпадак пакарання смерцю ў Беларусі сёлета. Мы ўсведамляем сур'ёзнасць злачынстваў, за якія спадар Груноў быў асуджаны.

Тым не менш, Еўрапейскі саюз выступаесупраць смяротнага пакарання, бо яго прымяненне не можа быць апраўданае ні пры якіх абставінах.

Смяротнае пакаранне жорсткае і бесчалавечнае; яно не служыць фактарам стрымлівання і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой па-ранейшаму ўжываецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены.»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?