Кіраўнік місіі ААН, якая займаецца барацьбой з Эболай, распавёў, што ў арганізацыі да гэтага часу няма дастатковых рэсурсаў для барацьбы са смяротнай хваробай.

Па словах Тоні Бенбары, нягледзячы на значную падтрымку ад Брытаніі, Кітая, Кубы і ЗША, на барацьбу з Эболай усё яшчэ неабходная дадатковая дапамога.

У прыватнасці, Кітай, Куба і ЗША ўжо накіравалі ў Заходнюю Афрыку сваіх ваенных і дактароў, а дзякуючы дапамозе ад Брытаніі ў Сьера-Леонэ нядаўна ўдалося адкрыць новы медыцынскі цэнтр.

Перад гэтым спадар Бенбари наведаў найбольш пацярпелыя ад Эболы краіны: Ліберыю, Сьера-Леонэ і Гвінею. Па апошніх дадзеных СААЗ, з 4818 людзей, якія сталі ахвярамі ліхаманкі, толькі 27 памерлі за межамі гэтых краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?