Пасля цёплага лістапада Еўропу чакае параўнальна халодная зіма, заявілі сіноптыкі з некалькіх краін у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg.

У гэтым годзе ў Еўропе сярэдняя тэмпература паветра — самая высокая за апошнія 50 гадоў. Лістапад таксама будзе параўнальна цёплым: у многіх краінах тэмпература паветра будзе на тры градусы вышэй за норму.

Зіма 2013/2014 года была самай цёплай за апошнія сем гадоў. Гэтая зіма будзе прыкметна халадней, і можа стаць самай халоднай з 1981 года.

Сур'ёзныя халады чакаюцца ў другой палове зімы. Больш халоднае надвор'е чакаецца ва Усходняй Еўропе. Зімовае надвор'е ўсталюецца ў снежні. У Заходняй Еўропе зіма, хутчэй за ўсё, будзе вельмі снежнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?