30 кастрычніка пройдзе першая сустрэча «Хуткія спатканьні (спід-дэйтынг) па-беларуску».

Калі вы хочаце пазнаёміцца, шукаеце сябра ці сяброўку, «Арт Сядзіба» запрашае на хуткія спатканьні па-беларуску.

10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго ня ведаюць, будуць мець 2 хвіліны, каб адно з адным перазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску. Па выніках размоваў, кожны зможа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сымпатыя будзе ўзаемная, мы пра гэта паведамім.

Каб паўдзельнічаць, дасылайце заяўку на [email protected], а мы вам паведамім кавярню і час, дзе будзе адбывацца сустрэча.

Першае спатканне адбудзецца 30 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?