У бліжэйшыя суткі, 1 кастрычніка, умовы надвор'я будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон. Без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 7°C, месцамі замаразкі да 0..- 2°C, максімальная тэмпература днём +9.. + 15°C. Атмасферны ціск будзе расці.

2 і 3 кастрычніка краіна будзе знаходзіцца пад уплывам халоднага антыцыклону, што перамяшчаецца з Фінляндыі на тэрыторыю Беларусі. Захаваецца халаднаватае надвор'е.

Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0..- 4°C, месцамі тэмпература паветра +1.. + 4°C; днём +8.. + 13°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?