Віцебская вобласць уключана ў Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, якая спрыяе распаўсюджванню ведаў аб рэцэптах еўрапейскага рэгіёну. 

Як паведамілі ў мясцовым фондзе садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя», уваходжанне Віцебскай вобласці ў еўрапейскую сетку адбылося ў рамках беларуска-латвійскага праекта Bella Cuisine і дазволіць рэгіёну больш актыўна развіваць гастранамічны турызм. Фатаграфіі і апісанні страў Віцебшчыны ўжо ёсць на афіцыйным сайце сеткі www.culinary-heritage.com. 

Акарамя ўключэння ў сетку, у рамках праекта Bella Cuisine распрацаваны шасцідзённы турыстычны маршрут, падчас якога можна азнаёміцца з кулінарнай спадчынай Віцебскай вобласці і латвійскага рэгіёну Латгалія. Акрамя таго, у першай палове верасня ў Краславе (Латвія) быў адкрыты міжнародны цэнтр Bella Cuisine, у якім можна атрымаць інфармацыю аб кулінарнай спадчыне беларуска-латвійскага памежжа. 

Праект Bella Cuisine рэалізоўваўся ў Беларусі і Латвіі з сакавіка 2013 года па верасень 2014-га з мэтай паляпшэння кулінарнага сэрвісу ў Віцебскім і Латгальскім рэгіёнах на аснове канцэпцыі кулінарнай спадчыны. Агульны бюджэт праекта склаў 483.195 еўра, ініцыятыва на 90% фінансавалася Еўрапейскім саюзам, а яе партнёрамі выступілі 11 грамадскіх і дзяржаўных арганізацый з Беларусі і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?