У сувязі з пераразмеркаваннем пасажырапатокаў пасля адкрыцця станцыі метро «Малінаўка» ўносяцца змены ў працу наземнага транспарту, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

З 17 верасня змяняецца траса аўтобуснага маршруту № 96 «ДС Малінаўка-4 — ст. м. «Пятроўшчына». Рух аўтобусаў арганізуецца па вул. Ясеніна (ст. м. «Малінаўка»), прасп. Дзяржынскага, МКАД, вул. Курчатава да філіялу БДУ ў абодвух напрамках. Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Малінаўка-4 — філіял БДУ».

З 20 верасня:

— змяняецца траса аўтобуснага маршруту № 6 «ДС Дружная — С.Кавалеўскай». Ад канцавога пункта «С.Кавалеўскай» маршрут працягваецца па зав. С.Кавалеўскай, вул. Сямашкі, Каралінскай, Я.Чачота, Ясеніна, Слабодскай (праз мікрараён Малінаўка-9) да разваротнага кальца Малінаўка-8. Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Дружная — Малінаўка-8»;

— змяняецца траса аўтобуснага маршруту № 103 «ДС Малінаўка-4 — Брылевічы». Рух аўтобусаў у абодвух напрамках арганізуецца па вул. Слабодскай, Ясеніна, Я.Чачота, Каралінскай, Сямашкі, Голубева да ДС Паўднёвы захад. Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Паўднёвы захад — ДС Малінаўка-4»;

— рух аўтобуснага маршруту № 75 ад ДС Малінаўка-4 арганізуецца па дзейнай трасе толькі да ст. м. «Пятроўшчына». Маршруту прысвойваецца новая назва «ДС Малінаўка-4 — ст.м. «Пятроўшчына»;

— змяняецца траса тралейбуснага маршруту № 47. З боку прасп. Любімава рух тралейбусаў будзе арганізаваны па вул. Рафіева, Ясеніна да ДС Малінаўка-4.

З 22 верасня адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 120Э «ДС Дружная — Малінаўка-8».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?