Расейскія чыноўнікі заяўляюць, што група аўтамабіляў «гуманітарнага канвою» перасекла расейска-ўкраінскую мяжу.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Паўднёвага мытнага ўпраўлення Раян Фарукшын.

«Мытнікі і памежнікі завяршылі афармленне групы «гуманітарнага канвою», якая складаецца з 33 аўтамабіляў і двух аўтамабіляў суправаджэння», — сказаў Фарукшын.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці былі дапушчаныя да агляду гэтых аўтамабіляў украінскія мытнікі і назіральнікі АБСЕ.

Паводле яго слоў, у цяперашні час калона з 35 аўтамабіляў канвою ўжо знаходзіцца на ўкраінскім баку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?