Рабочага засыпала грунтам на будоўлі ў Мінску, мужчына загінуў, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Паведамленне пра чалавека, засыпанага ў траншэі па вуліцы Палеская, 21, паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС учора ў 15.15.

«У ходзе разбору было папярэдне ўстаноўлена, што пры правядзенні работ па ўкладцы каналізацыі ў траншэі (глыбіня 3 м) на тэрыторыі будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома адбылося абвальванне грунту. Пад завалам апынуўся мужчына ў рабочай вопратцы, работнікамі МНС ён быў выняты на паверхню, пасля чаго перададзены брыгадзе хуткай меддапамогі», — праінфармавалі ў сталічным упраўленні МНС.

Медыкі канстатавалі смерць рабочага. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, на месцы працуюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?