На будынку Гандлёва-прамысловай Палаты па вул. Ірынініскай вулічны мастак Канстаніцн Окунеў са студыі Fresh Design малюе велічэзную карціну па матывах старога фотаздымка Гомеля.

Дом па вул. Кірава ў Гомелі, таксама праца студыі Fresh Design

Дом па вул. Кірава ў Гомелі, таксама праца студыі Fresh Design

На здымак па просьбе заказчыка — Палаты — былі дадазеныя людзі ў тагачаснай вопратцы.

Па словах Канстанціна, на працу, якая павінна скончыцца на наступным тыдні, адных толькі фарбаў пайшло на 5 мільёнаў рублёў.

«Нам пашэнціла, што сцяна будынка і сам малюнак у пастэльных колерах, якія добра перадаюць атмасферу часу і нагадваюць чорна-белы здымак, гэта вельмі аблегчыла нашую працу», — дзеліцца мастак.

«Амаль усе падобныя графіці ў Гомелі — аўтарства нашай студыі, — дадае Канстанцін. — Я працаваў нейкі час на будоўлі, зараз зарабляю тым, што мне падабаецца — малюю».

Карціна наносіцца з дапамогай адмысловай тэхнікі вадасткойкімі фарбамі на «сетку», нацягнутую па сцяне лёскай.

У планах, пасля завяршэння гэтага аб’екту, паехаць у Чачэрск — там ужо падрыхтаванае месца для чарговай карціны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?