ЕС можа прыпыніць дзеянне санкцый супраць Расіі ў выпадку выканання дамоўленасцей аб перамір'і на Усходзе Украіны.

Пра гэта заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.

Яна перакананая, што пасля дамоўленасці аб спыненні агню павінны адбыцца і іншыя працэсы. Напрыклад, варта пераканацца, што гэта перамір'е ўвасоблена ў жыццё, ці выводзяцца расійскія войскі, ці створаны буферныя зоны і г.д. І калі дамоўленасці будуць выкананы, то ЕС можа прыпыніць дзеянне санкцый супраць Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?