Абраны на пасаду прэзідэнта Савета Еўрапейскага саюза прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск асцярожна ацэньвае абвешчаныя сёння ў Мінску дамоўленасці аб спыненні агню на Данбасе і заклікае дачакацца іх увасаблення ў жыццё. 

«Расійская палітыка ў дачыненні да Украіны характарызавалася рэзкай зменай сцэнарыяў, невыкананнем абавязацельстваў ці дамоўленасцяў. Давайце пачакаем яшчэ трохі, каб пераканаўча гаварыць, што гэта пераломны момант», — цытуе Туска УНІАН

«Мы павінны быць асцярожнымі ў ацэнцы гэтай падзеі», — дадаў ён, адзначыўшы, што нельга на сто працэнтаў верыць таму, што падпісваюць тэрарысты, за якімі стаіць Расія. 

Дональд Туск таксама паведаміў, што нядаўна размаўляў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і кіраўніком украінскага ўрада Арсенам Яцанюком, якія, паводле яго слоў, прадэманстравалі гатоўнасць да «рацыянальных і спакойных гутарак» на тэму міру на Данбасе. 

«Украінскія лідары робяць усё, каб не было вайны», — сказаў Туск і выказаў надзею, што сённяшнія дамоўленасці сапраўды прывядуць да яе спынення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?