Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні губернатара Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Амана Тулеева ордэнам Пашаны.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, расійскі губернатар узнагароджаны «за значны асабісты ўнёсак у развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў» паміж Беларуссю і Кемераўскай вобласцю.





