Экс-супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн атрымаў від на жыхарства ў Расіі. Пра гэта, паведаміў у чацвер 7 жніўня, адвакат Анатоль Кучэрэна, які прадстаўляе яго інтарэсы.
Від на жыхарства выдадзены тэрмінам на тры гады і дзейнічае з 1 жніўня.
У 2013 годзе Сноўдэн атрымаў у Расіі часовы прытулак, тэрмін якога скончыўся 31 ліпеня.





