Экс-пасла Казахстана ў Аўстрыі і былога зяця прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева арыштавалі 5 чэрвеня ў Вене.

Як паведаміў яго адвакат, Рахат Аліеў здаўся аўстрыйскім уладам добраахвотна і выказаў жаданне супрацоўнічаць са следствам.

Аліеў стаў паслом Казахстана ў Аўстрыі ў 2002 годзе. На той момант ён быў мужам дачкі Назарбаева. У 2007 г. Аліева абвінавацілі ў выкраданні кіраўнікоў казахскага Нурбанка — зяць прэзідэнта быў буйным акцыянерам гэтай установы. Па версіі следства, Аліеў разам з дарадцам першага намесніка старшыні Нурбанка патрабавалі, каб сябры і сваякі кіраўнікоў банка перааформілі на Аліева сваю маёмасць.

У маі 2007-га Аліеў быў зняты з усіх пасадаў і заявіў пра пераход у апазіцыю да Назарбаева.

У 2008 годзе шлюб паміж Аліевым і дачкой Назарбаева быў скасаваны. У тым жа годзе суд Казахстана завочна прысудзіў Аліева ў 20 гадоў пазбаўлення волі.

Аўстрыя адмовілася выдаць Аліева, але ў 2011 годзе там пачалося расследаванне супраць яго — Аліеў стаў фігурантам справы аб забойстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?