Нядаўна кінулася ў вочы адна цытата. Ёй ужо сто гадоў, але яна вельмі пасуе да сённяшніх падзей ва ўсходнеславянскіх краінах:

 «Ніхто не вінны ў тым, калі ён нарадзіўся рабом; але раб, які не толькі цураецца памкненняў да свабоды, але апраўвае і прыхарошвае сваё рабства (напрыклад, называе здушэнне Польшчы, Украіны і г. д. «защитой отечества» вялікаросаў), такі раб выклікае законнае пачуцце абурэння, грэбавання і агіды, ён ёсць халуй і хам». Гэта пісаў Уладзімір Ільіч Ленін у працы «Пра нацыянальны гонар вялікаросаў» (1914).

А ў наступным абзацы будучы «правадыр сусветнага пралетарыята» працытаваў Маркса і Энгельса, якія сцвярджалі, што «не можа быць свабодным народ, які прыгнятае чужыя народы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?