Назіраю за Януковічам і бачу: ад прэзідэнта да прэзіка адзін кароткі крок. Хадзіў чалавек у кіраўніках вялікай еўрапейскай дзяржавы, а праз пару тыдняў здзьмуўся да нікчэмнасці. На такіх народ кажа –- гандон ты лаплены. Дарэчы, гэтая метамарфоза з Януковічам нагадала мне пра здарэнне ў Беларусі, калі адзін псеўдаапазіцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта казаў пасля няўдалых выбараў, што яго выкарысталі, як гандон. Падобна, што Януковіча гэтаксама сур’ёзныя людзі выкарысталі напоўніцу. У метрамарфозах Януковіча мяне засмучае яшчэ і тое, што ён у нейкай ступені беларус. Ягоныя няўдачы, дуроты і злачынствы кідаюць цень і на ўсю Беларусь. Дзе Мінск, а дзе Кіеў, але сорам за паганыя паводзіны беларуса Януковіча я адчуваю, нідзе не дзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?