Сустрэчы гэтыя рэгулярныя, у іх бярэ ўдзел таксама Пётра Садоўскі. Сёння гаворка ішла пра беларускія імёны і прозвішчы, пра тое, як іх вяртаць у жыццё.

Вінцук Вячорка расказаў пра гістарычную эвалюцыю імёнаў беларусаў.

Вінцук Вячорка расказаў пра гістарычную эвалюцыю імёнаў беларусаў.

Арт-Сядзіба пераехала ў новы будынак.

Арт-Сядзіба пераехала ў новы будынак.

Павал Белавус сустракае кожнага наведвальніка.

Павал Белавус сустракае кожнага наведвальніка.

Сын Вінцука Вячоркі, Франак, уважліва слухае бацьку.

Сын Вінцука Вячоркі, Франак, уважліва слухае бацьку.

Параўнанне візантыйскага і рымскага варыянтаў беларускіх імёнаў.

Параўнанне візантыйскага і рымскага варыянтаў беларускіх імёнаў.

Спадар Вячорка распавядае пра заканадаўчыя аспекты пытання імёнаў.

Спадар Вячорка распавядае пра заканадаўчыя аспекты пытання імёнаў.

Захоплены слухач.

Захоплены слухач.

Слухачы выконвалі практыкаванні па транслітарацыі.

Слухачы выконвалі практыкаванні па транслітарацыі.

На сустрэчы былі і людзі ў гадах.

На сустрэчы былі і людзі ў гадах.

Вінцук Вячорка раіць кнігі-дапаможнікі ў выбары імя.

Вінцук Вячорка раіць кнігі-дапаможнікі ў выбары імя.

Вінцук Вячорка раіць кнігі-дапаможнікі ў выбары імя.

Вінцук Вячорка раіць кнігі-дапаможнікі ў выбары імя.

«Еўрапейскіх народаў, якія ў бальшыні сваёй носяць імёны свайго ж моўнага паходжання, няшмат. Можа быць, скандынаўскія народы, натуральна, грэкі. У нас імёны полацкіх князёў славянскія, а большасць імёнаў князёў ВКЛ этымалагізуюцца, гэта значыць, прачытваецца іх значэнне і паходжанне, пры дапамозе балцкіх моваў.

Я не прыхільнік аматарскіх спробаў этымалагізаваць балцкія імёны пры дапамозе славянскага лексічнага арсеналу.

Бальшыню народаў складалі звычайныя людзі. Якія ж імёны яны насілі да прыходу хрысціянства? Тыя з вас, хто цікавіўся гэтай тэмай, ведаюць, што гэта маглі быць амаль любыя назоўнікі. Жывёльны свет – воўк, раслінны – бяроза, часткі цела – шыя, словы, якія вызначалі настрой, рысы характару, урэшце, словы для адпалохвання злых духаў. Але з IX стагоддзя пачалася эпоха панавання хрысціянскіх імёнаў, і сёння абсалютная бальшыня беларусаў носіць імёны старажытнагабрэйскага, грэцкага і лацінскага паходжання.

Што да так званых «праваслаўных» і «каталіцкіх» імёнаў, я лічу, што не варта праводзіць па беларускім целе чарговы раз канфесійныя лініі падзелу.

За часы супольнага жыцця праваслаўных і каталікоў у Беларусі многія імёны сталі супольнымі; дзякуючы існаванню такіх вызнанняў, як грэка-каталіцтва, пратэстантызм, якія прымалі абодва корпусы імёнаў як свае, лепш казаць не пра канфесійнае проціпастаўленне, а этымалагічнае, гукавое, візантыйскі фільтр і рымскі фільтр. Агата, Тодар, Тадосся – рымскі варыянт гукавога афармлення імёнаў, Агапа, Хведар і Ходар, Хадосся – візантыйскі.

Вы можаце імёны сваіх дзяцей запісваць як палічыце патрэбным, можаце і «ўдакладніць» (беларусізаваць) напісанне свайго імені, «размахваючы» 33-м артыкулам Закона аб мовах:

«Беларускія (рускія) асабовыя імёны і прозвішчы ўжываюцца ў адпаведнасці з нацыянальнай іменаслоўнай традыцыяй, нормамі і правіламі беларускай (рускай) мовы». Руская ў дужках з’явілася ў гэтым законе пасля рэферэндуму 1995 года.

Орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, не мае права адмовіць у наданні дзіцяці абранага бацькамі ўласнага імені, калі толькі яно «не супярэчыць нормам грамадскай маралі і нацыянальным традыцыям».

У расійскай мове вельмі жорсткая іерархія стылістычных «паверхаў». Гэта абумоўлена гістарычна. Шматлікія словы «высокага стылю» прыйшлі ў літаратурную расійскую не з дыялектаў, а з царкоўнай паўднёваславянскай мовы. Кніжны расійскі стыль, паэтычны стыль, асабліва стары, ламаносаўскай пары дый пазнейшай, поўны царкоўнаславянізмаў. У нас такога не было.

Новая беларуская літаратурная мова фармавалася на аснове народных гаворак. Таму і імёны накшталт Алесь, Міхась, Наста – не памяншальныя, яны могуць быць афіцыйнымі.

Для сучасных расійскіх памяншальных імёнаў характэрнае моцнае скарачэнне асновы, напрыклад, Миша, Петя, Женя і г.д. У беларускай мове памяншальныя формы часцей з пазнавальнай асновай: Міхасёк, Аўгінька. У XVI стагоддзі ў нас былі Ванькі, параўнай прозвішча Ваньковіч, але сёння гэтая форма ўспрымаецца хутчэй як расійская.

Не слухайце тых, хто кажа, што жаночыя прозвішчы на «-а» ў беларускай мове не скланяюцца.

Гэта ж нашыя словы, а не «какаду» ці «пенснэ». Гістарычна гэтыя «правілы» паходзяць не з беларускай, а з расійскай граматычнай традыцыі. У XIX стагоддзі там была замацаваная нескланяльнасць украінскіх прозвішчаў на -энко, пра што пісаў акадэмік Грот. І толькі пад гэтым уплывам аналагічнае правіла было ўведзенае ў беларускай мове, хоць ёй не ўласціва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0