«У найноўшай гісторыі мы бачым некаторыя рубцы на целе Мінска, якія з’яўляюцца ў архітэктуры, планіроўцы, што асабіста мяне вельмі засмучае.

Пройдзе час, які дасць сваю аб’ектыўную ацэнку, але і сёння, калі ўсё гэта „ствараецца“, агульная адзнака таго, што адбываецца, адмоўная, негатыўная.

Мне думаецца, усім нам, ад малога да вялікага, кіраўнікам і выканаўцам, трэба больш услухоўвацца ў гістарычны, духоўны, сардэчны рытм нашай сталіцы, выдатнай сталіцы», — заявіў пратаірэй Фёдар Поўны ў звароце да Дня горада, які святкуецца 14 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна