Іх распыталі пра тое, як яны зацікавіліся беларускай мовай і культурай, як на гэта рэагуюць бацькі і аднагодкі, і якім чынам яны пашыраюць ужытак роднай мовы.
Словы маладых абвяргаюць міф пра заняпад беларускай мовы. Насамрэч мы назіраем адваротны працэс — на мову прадзедаў пераходзіць моладзь.
Ганна Пракаповіч, студэнтка 1 курса БНТУ, скончыла школу № 2 у Паставах:
— З першага класа штогод хадзіла на алімпіяду па беларускай мове. Настаўніца казала — я ішла. Але ў класе восьмым я зразумела, што вывучаю родную мову не толькі для таго, каб атрымаць добрую адзнаку: гэта яшчэ і вельмі цікава.
Дзякуючы настаўніцы Тамары Мікалаеўне Захарэвіч прыйшло разуменне: столькі ёсць цудоўнай беларускамоўнай музыкі! А кнігі! Яны сталі больш цікавымі, бо, напэўна, падрасла, каб падыйсці да больш грунтоўнага чытання і разумення класікі беларускай літаратуры.
А размаўляю
Бацькі размаўляюць не
Я заўсёды імкнуся прыдумаць нешта, каб зацікавіць людзей роднай мовай. Запрашаю пайсці разам са мной на імпрэзы, вечарыны, прэзентацыі. На сваім дні народзінаў, напрыклад, усіх гасцей я прымусіла гаварыць
Мая спецыяльнасць у БНТУ называецца «вытворчасць
Алег Русін, вучань 11 класа Удзельскай школы (Глыбоцкі раён):
— Асэнсаванне таго, што беларуская мова для мяне родная, прыходзіла паступова. Спачатку зацікавіўся беларускай гісторыяй. Я ніяк не мог уцяміць, чаму гісторыя Беларусі можа выкладацца на расійскай мове. Са школьных прадметаў мне найбольш падабаецца беларуская літаратура.
Беларускую мову ў размове выкарыстоўваю не вельмі часта: я стараюся не навязваць свае погляды. Хай кожны дойдзе да разумення сам.
Цяпер я навучаюся ў 11 класе Удзельскай школы. Збіраюся паступаць на гістарычны факультэт. І я ўжо цяпер ведаю, што мовай майго навучання будзе беларуская. Доўгатэрміновых планаў на жыццё я будаваць не люблю. Хацелася б працаваць выкладчыкам гісторыі ў школе або ва ўніверсітэце. І, канечне, выкладаць
З мастацкіх твораў магу параіць творы Васіля Быкава. Яны вельмі праўдзівыя, рэалістычныя. І сам Васіль Быкаў быў вельмі цікавай асобай. Ён прадказаў нацыянальнае адраджэнне беларусаў, быў яго правадніком. Яшчэ я лічу, што трэба больш здымаць беларускіх фільмаў на беларускай мове. Без роднай мовы мы загінем як нацыя. На маю думку, кожны можа прыкласці намаганні для выратавання мовы.
Вольга Янковіч, вучаніца 11 класа Ваўкалацкай школы (Докшыцкі раён):
— Беларускую мову і літаратуру люблю з дзяцінства, але глыбока цікавіцца беларушчынай пачала адносна нядаўна, гады тры таму. У той час я адкапала бібліятэку свайго таты, дзе ўсе кнігі былі беларускімі. Творы Караткевіча, Быкава, Чорнага, Глобуса, Янішчыц і яшчэ
Настаўнікі асаблівай увагі на пераход на беларускую мову не звярнулі — беларускамоўная школа ўсё ж. Аднагодкі спачатку смяяліся («Калхоз…», «Апазіцыя…»), але потым некаторыя пачалі спрабаваць размаўляць
Многія людзі, калі пачаць з імі размаўляць роднай мове, адкажуць таксама
Я размаўляю (ну, стараюся размаўляць) на беларускай мове, раю сябрам і знаёмым музыку беларускіх гуртоў, кнігі беларускіх аўтараў… Маю старонкі ў сацыяльных сетках на беларускай мове і перапісваюся з людзьмі