Я нарадзілася і вырасла ў горадзе, нават бабулі ніколі не мела ў вёсцы. Але гаварыла, гавару і буду гаварыць на беларускай мове! Ганаруся тым, што я беларускамоўны чалавек. Маё жыццё — гэта служэнне мове, і вышэйшага сэнсу свайго ўласнага існавання назваць не магу. Я жанчына і маці, але маці могуць быць амаль усе, і жанчынамі проста нараджаюцца. А вось гаварыць на чыстай і прыгожай беларускай мове рашаюцца адзінкі. Маё сэрца — з найпрыгажэйшай з моў!!!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?