Такое меркаванне, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, выказаў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.

Вучоны звярнуў увагу, што змешванне дзвюх моваў не спецыфічная беларуская праблема. «Гэта натуральная з’ява для шматмоўных грамадстваў, актуальная, напрыклад, і для Украіны, мяжы Польшчы і Германіі», — сказаў Аляксандр Лукашанец.

«Да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змешаная гаворка — рэалія любой сучаснай камунікатыўнай прасторы», — адзначыў Аляксандр Лукашанец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?