27-гадоваму доктару-траўматолагу філіяла № 8 Гомельскай гарадской паліклінікі Сяргею Малашэнку, які заразіўся на працы гепатытам С, сабралі неабходную суму на лячэнне.
Пра гэта Сяргей паведаміў на сваім сайце. З 6 жніўня па 9 жніўня праз вебмані, EasyPay, ахвяраванні на мабільны тэлефон, сістэму Qiwi,
Сяргей Малашэнка з гэтай нагоды звярнуўся з падзякай на сваім сайце да неабыякавых, зазначыўшы збор сродкаў скончаны:
«Дзякуючы вам неабходную суму ўдалося сабраць! Хачу шчыра падзякаваць усім за дапамогу і вашу падтрымку!
Усім незнаёмым людзям, якія не прайшлі міма. За фінансавую дапамогу і за ўсе вашыя цёплыя і добрыя словы ў каментарах, лістах і тэлефанаваннях.Маім сябрам і знаёмым, для якіх было неабыякава, што са мной адбываецца. Сваім калегам і адміністрацыю маёй паліклінікі за аператыўную дапамогу, салідарнасць і разуменне. Медперсанал інфекцыйнай бальніцы за прафесіяналізм і чулыя адносіны. Наталлі Журбіной за неацэнную дапамогу ў зборы сродкаў. Маім пацыентам за тое, што падтрымалі ў цяжкую хвіліну і за іх шчырае жаданне дапамагчы. Хлопцам і дзяўчатам з праваслаўнай абшчыны і маім самым блізкім людзям, якія ўвесь гэты час былі побач, падтрымлівалі, дапамагалі і працягваюць гэта рабіць да гэтага часу.
Сайт будзе працягваць працу. У дзённіку будзе выкладвацца інфармацыя аб ходзе лячэння, а ў раздзеле з дакументамі чэкі з аптэкі на куплю лекаў».
Інфармацыя пра заражэнне Сяргея Малашэнкі гепатытам з’явілася ў пачатку жніўня. Сяргей стварыў сайт, дзе апісаў сваю праблему:
- «Мне тэрмінова неабходна дарагое лячэнне ад гепатыту С, пісаў ён, якім я заразіўся ў паліклініцы, выконваючы сваю працу. Плануючы з жонкай цяжарнасць, мы вырашылі з прафілактычнай мэтай здаць асноўныя аналізы ў красавіку 2013 года. У мяне аказаліся моцна павышаныя пячоначныя ферменты, у 30 разоў вышэйшыя за норму. … У выніку аказалася, што ў мяне хранічны гепатыт С. (…) Будучы доктарам, уваходжу ў групу рызыкі па гепатыту С, таму перыядычна нам робяць аналіз на маркеры гепатытаў. Апошні раз у снежні 2011 года гэты аналіз быў адмоўным. Гэта значыць інфікаваны я прыкладна на працягу апошняга года, пасля пачатку працы ў паліклініцы. Гэты вірус перадаецца толькі праз кантакт з крывёю.
- Затрымліваць лячэнне вельмі небяспечна, бо гэта запаленне ў печані прыводзіць да развіцця фіброзу, цырозу і раку печані.
- Адзіна магчымае лячэнне пры маёй форме захворвання і відзе віруса, якое дае надзею пазбавіцца ад віруса, з’яўляецца камбінаваная тэрапія пегеліраванымі інтэрферонамі і рыбавірынам на працягу 1 года. Кошт прэпаратаў на 4 тыдні на 9 чэрвеня складае каля 10.700.000 руб. (каля $ 1230). Поўны курс абыйдзецца ў 14760 даляраў….





