Сяргей Малашэнку — 27 гадоў. Ён піша: «Я — доктар-траўматолаг філіяла № 8 Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі. Мне тэрмінова неабходна дарагое лячэнне ад гепатыту С, якім я заразіўся ў паліклініцы, выконваючы сваю працу».

«Плануючы з жонкай цяжарнасць, мы вырашылі з прафілактычнай мэтай здаць асноўныя аналізы ў красавіку 2013 года. У мяне аказаліся моцна павышаныя пячоначныя ферменты, у 30 разоў вышэйшыя за норму. … У выніку аказалася, што ў мяне хранічны гепатыт С.

Будучы доктарам, уваходжу ў групу рызыкі па гепатыту С, таму перыядычна нам робяць аналіз на маркеры гепатытаў.
Апошні раз у снежні 2011 года гэты аналіз быў адмоўным. Гэта значыць інфікаваны я прыкладна на працягу апошняга года, пасля пачатку працы ў паліклініцы.
Гэты вірус перадаецца толькі праз кантакт з крывёю.
Якіх-небудзь медыцынскіх умяшанняў, наведванняў зубнога, пераліванняў крыві за гэты час у мяне не было. У мяне няма татуіровак, я не ўжываю наркотыкі. Гэта значыць, выключаны любыя спосабы заражэння акрамя як падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, бо ў працэсе работы пастаянна даводзіцца мець кантакт з крывёю, напрыклад, падчас апрацоўкі і ўшывання ран, выдалення спіц з костак і інш".

«У сувязі з гэтымі падзеямі абследавалі на гепатыт і жонку. На шчасце, у яе ўсё добра і вірус не выяўлены», — піша Сяргей.

Затрымліваць лячэнне вельмі небяспечна, бо гэта запаленне ў печані прыводзіць да развіцця фіброзу, цырозу і раку печані.

Адзіна магчымае лячэнне пры маёй форме захворвання і відзе віруса, якое дае надзею пазбавіцца ад віруса, з’яўляецца камбінаваная тэрапія пегеліраванымі інтэрферонамі і рыбавірынам на працягу 1 года. Кошт прэпаратаў на 4 тыдні на 9 чэрвеня складае каля 10.700.000 руб. (каля $ 1230). Поўны курс абыйдзецца ў 14760 даляраў.

У Беларусі гэтыя прэпараты не даюцца дзяржавай бясплатна. А з маім заробкам каля 400 даляраў купіць іх самастойна не ўяўляецца магчымым.

Неабыякава да маёй праблемы паставіліся калегі, за што я ім шчыра і вельмі моцна ўдзячны, ім удалося сабраць каля 1800 даляраў, што разам са сваімі асабістымі зберажэннямі дазваляе набыць прэпараты на 2 месяцы лячэння. Дзякуючы гэтай дапамозе, 11 чэрвеня пачаў курс супрацьвіруснай тэрапіі.

Перарываць лячэнне нельга, інакш яно не толькі не акажа эфекту,
але і разаўе ў віруса ўстойлівасць да гэтых прэпаратаў, што зробіць бескарысным наступнае прымяненне гэтых прэпаратаў.
Таму вымушаны звярнуцца па дапамогу да неабыякавых людзей, бо асабістыя фінансавыя магчымасці не дазваляюць самастойна справіцца з гэтай праблемай.

Усе пацвярджаючыя звесткі на сайце Сяргея Малашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0