У Беларусі дазволілі продаж алкагольнай прадукцыі ў аўтамагазінах, прызначаных для абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў пры ўмове выканання імі асартыментнага пераліку і наяўнасці ў іх уладальнікаў стацыянарнага магазіна.
Такая норма прадугледжана змененым законам «Аб дзяржаўным рэгуляванни вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі з утрыманнем спірту і нехарчовага этылавага спірту», паведаміў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў 24 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, законам забараняецца продаж алкаголю ў гандлёвых аб’ектах, якія ўяўляюць сабой частку неізаляванай гандлёвай плошчы, калі прадавец не з’яўляецца ўладальнікам гэтага магазіна.

Забаронены гандаль алкаголем па пошце, каталогам і з выкарыстаннем СМІ.
Забаронены продаж алкагольных напояў у магазінах у разліў, за выключэннем спецыялізаваных аддзелаў, якія рэалізуюць напоі на вынас з кегаў і бочачак.

Забаронена аказанне паслуг па дастаўцы алкагольных напояў фізічным асобам.

Мясцовым выканаўчым камітэтам дадзена права прымаць рашэнні аб абмежаванні на тэрыторыі гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі часу продажу алкагольных напояў у дні правядзення выпускных вечароў ва ўстановах сярэдняй адукацыі, а таксама мерапрыемстваў, скіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Законам дазваляецца рабіць залік кошту шматабаротнай тары, якая вяртаецца вытворцам, у лік аплаты адгружаных алкагольных напояў.

Праект закона аб унясенні паправак у закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі з утрыманнем спірту і нехарчовага этылавага спірту» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 18 чэрвеня і набудзе моц праз паўгода.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна