Рух абмяжуюць з 4.00 да 6.00 25 ліпеня на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Захаравау сувязі з падрыхтоўкай да святочных мерапрыемстваў (параду) у гонар 160-годдзя пажарнай службы Беларусі.
Акрамя таго, у дзень параду МНС — 27 ліпеня — на час фармавання калоны з 9.30 да 11.00 з боку парку імя Горкага па вуліцы Купалы будзе перакрыты рух (ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай да праспекта Незалежнасці).
На час праходжання ўдзельнікаў параду рух абмяжуюць з 10.50 да 11.30 па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да плошчы Перамогі.





