Днямі плаціў ў Ашчадбанку камунальныя. Заходжу, станаўлюся ў чаргу. Перад мной — адзін чалавек, нешта запаўняе і абмяркоўвае з касіркай. Павярнуўся, глянуў на мяне. Потым — яшчэ раз, каб пераканацца.

І пасьля гэтага раптам пачынае гаварыць з касіршай па-беларуску. Пасьля таго, як закончыў размову, павярнуўся да мяне і кажа — «Вы Віталь Цыганкоў, радыё „Свабода“. Ведаю, чытаю. Дзякуй».

Забаўна — мая прысутнасьць прымусіла яго перайсьці на беларускую. З усімі б так:).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?