Адразу дзве непісьменныя агаворкі дапусціў кіраўнік камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка.

АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі Рады Еўропы і далучыў арганізацыю да структур Еўрасаюза.

«Для нас важнае супрацоўніцтва ў розных напрамках, у тым ліку з краінамі Еўрасаюза, з іх арганізацыямі і структурамі і, у прыватнасці, з Аддзелам бяспекі Рады Еўропы», — заявіў Самасейка журналістам пасля сустрэчы з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуняй Міятавіч.

Між тым АБСЕ — гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яе заснавалі яшчэ ў 1973 годзе, калі існаваў СССР. У 1994-м «Нараду па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» перайменавалі ў «Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе». Гэта адна з найбольшых міждзяржаўных арганізацый у свеце. У Беларусі доўгі час працавала кансультацыйна-назіральная місія АБСЕ.

Дэпутат-«міжнароднік» таксама заявіў, што санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска, «контрпрадуктыўныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?