Рух электрычак быў спынены прыкладна ў 14.30. На станцыі «Кастрычніцкая» цягнікі стаялі на платформе з адчыненымі дзвярыма.

Дыспетчар метрапалітэна па селектары паведамляў, што рух па першай лініі «прыпынены па тэхнічных прычынах» і прапаноўваў скарыстацца наземным транспартам ці пачакаць аднаўлення руху на платформе.

Міліцыя перакрывала ўваход на эскалатары і платформу, дзе сабралася вялікая колькасць людзей.

Прыкладна ў 14.54 рух быў адноўлены.

У Мінскім метрапалітэне сітуацыю пакуль не каментуюць. У ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што ніякіх здарэнняў па іх лініі ў метро не адбывалася. Паводле наяўнай інфармацыі, былі тэхнічныя непаладкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?