Карціна Нікаса Сафронава «Партрэт Лукашэнкі ў касцюме Францыска Скарыны» на выставе ў Брэсце. Фота «Брестской газеты».

Карціна Нікаса Сафронава «Партрэт Лукашэнкі ў касцюме Францыска Скарыны» на выставе ў Брэсце. Фота «Брестской газеты».

Сёння губернатар Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар «асабіста павёз кіраўніку краіны» карціну вядомага расійскага мастака Нікаса Сафронава «Партрэт Лукашэнкі ў касцюме Францыска Скарыны».

Аднак як карціна аказалася ва ўладанні беларускіх чыноўнікаў? Дырэктар філіі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» Васіль Гуляеў паведаміў «НН», што карціна стала спантанным падарункам ад самога Сафронава.

«У губернатара Сумара была ўрачыстая вячэра. На ёй Сумар паведаміў, што на наступны дзень [4 чэрвеня] паедзе ў Мінск. І раптам Нікас Сафронаў сказаў, што дорыць гэтую карціну Аляксандру Лукашэнку. Атрымалася аказія — партрэт аказваецца ў Сумара, а ўжо раніцаю той перадасць яго Лукашэнку. Таму адмыслова для гэтага ўвечары адамкнулі музей, знялі партрэт з экспазіцыі, і сёння Сумар адвёз яго ў Мінск», — патлумачыў Гуляеў.

Выстава знакамітага расійскага мастака Нікаса Сафронава адкрылася ў Брэсце ў панядзелак. Сафронаў напісаў партрэты многіх палітыкаў і мастацкіх дзеячаў: прэзідэнта Расіі Пуціна, абодвух Бушаў, шматлікія партрэты зорак галівудскага і еўрапейскага кіно, вядомых музыкаў.

Лукашэнка не пазіраваў Сафронаву асабіста, але ў інтэрв’ю «Брестской газете» мастак

паведаміў, што «такая дамоўленасць ёсць» і «гэтая праца яшчэ будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?