Партрэт Аляксандра Лукашэнкі знялі з выставы ў Брэсце. Губернатар вобласці Канстанцін Сумар асабіста павёз карціну ў падарунак кіраўніку краіны.

«Партрэт Лукашэнкі ў касцюме Францыска Скарыны. Учора ж наш губернатар павёз гэтую карціну ў Мінск, падарунак прэзідэнту… Цікавая карціна, адразу пытанне — чаму ў такім вобразе.

Але назва сама за сябе гаворыць — у касцюме Францыска Скарыны», — расказвае кіраўнік філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» Васіль Гуляеў.

У музеі расказваюць, што адкрыццё выставы карцін Нікаса Сафронава выклікала незвычайную ўвагу сярод палітычнай эліты Брэста. На ім прысутнічалі «усе галіны ўлады… вялікі бамонд». На жаль, пабачыць незвычайны партрэт кіраўніка Беларусі ўжо немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?