Доктар Шклоўскай райбальніцы абвінавачваецца ў 16 фактах атрымання хабару і 16 фактах службовага падлогу, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Паводле звестак следства, у 2012—2013 гадах абвінавачаны атрымліваў хабар у выглядзе грашовых сродкаў (у сярэднім па 150—200 тыс. рублёў за паслугу) і матэрыяльных каштоўнасцей «за рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю па афармленні і выдачы заведама ілжывых лісткоў непрацаздольнасці».

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд. Абвінавачанаму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?