24 чэрвеня гродзенскі абласны суд разглядзіць касацыйныя скаргі фатографаў і іх адвакатаў на рашэнне суда ў Ашмянах ад 18 красавіка прызнаць альбомы «Прэс-фотаБеларусі-2011» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У рашэнні аб канфіскацыі і знішчэнні альбомаў за подпісам суддзі Аляксандра Давыдава таксама гаворыцца пра спагнанне з уладальнікаў альбомаў «Прэс-фотаБеларусі-2011» Юліі Дарашкевіч, Аляксандра Васюковіча і Вадзіма Заміроўскага дзяржаўнай пошліны па 200 тысяч рублёў з кожнага, а таксама па 17 500 — на пакрыццё судовых выдаткаў, звязаных з разглядам справы.

Фатографы з рашэннем суда катэгарычна нязгодныя. Яны патрабуюць адмяніць пастанову і вярнуць добрае імя канфіскаваным альбомам, як і самі альбомы ўладальнікам.

Позвы ў суд у якасці «зацікаўленых асобаў» атрымалі фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч. Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 года супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі з Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?