Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла генеральную рэпетыцыю перад выездам на адборачны матч да чэмпіянату свету ў Хельсінкі . Сёння ў таварыскай гульні ў Таліне нашы падужаліся з эстонцамі.
Беларускія заўзятары ў Таліне. Фота vk.com/ultras_belarus
Парадаксальна, але менавіта ад эстонцаў беларусы нацярпеліся найбольш сярод усіх постсавецкіх зборных (тры паразы ў чатырох гульнях).
Кандрацьеў нечакана пакінуў у запасе Аляксандра Глеба і Віталя Радзівонава (абодва з’явіліся ў другой палове гульні). Затое на вастрыні атакі выйшаў навабранец зборнай Максім Скавыш.
У прынцыпе, такая замена сябе апраўдала. Менавіта Максім Скавыш наУ другім тайме адным з вырашальных момантаў стала выдаленне Тааві Рахна. Абаронца эстонцаў перашкодзіў Аляксандру Паўлаву, які выходзіў32-ой хвіліне аддаў галявы пас на Антона Пуцілу. Макс мог біць сам, але не пашкадаваў аддаць перадачу на партнёра, які быў у больш выгадным становішчы — 0:1.
Шмат актыўнічаў Сяргей Балановіч. Спачатку ён не змог пераправіць мяч у вароты пасля ўдара Кісляка ў крыжавіну. А пазней аддаўДарэчы, забіваў Радзівонаў брамніку Каценку, які гуляе за магілёўскі «Дняпро». Быў яшчэ ў складзе эстонцаў Сідарэнкаў, які гуляе за Гомель.пас-цукерку на Віталя Радзівонава — 0:2.
Цяпер беларусы ў добрым настроі паромам перасякуць фінскі заліў, каб у пятніцу паспрабаваць атрымаць другую перамогу ў адборычным цыклі.





