У Курапатах прайшла традыцыйная талака -- тэрыторыю некропаля расчышчалі ад сухастою і смецця. Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі не толькі сябры КХП БНФ, але і прадстаўнікі іншых партый і рухаў, а таксама простыя валанцёры.

Не абышлося і без прыкрасцей: у адзін з дзён талакі нехта, па няведанні ці наўмысна, выклікаў міліцыю -- маўляў, невядомыя вырубаюць у Курапатах лес.

Дарэчы, сёння споўнілася роўна 25 гадоў, як шырокая грамадскасць даведалася пра Курапаты: 3 чэрвеня 1988 г. у "ЛіМ" быў апублікаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты -- дарога смерці".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?