Прыблізна апоўдні 2 чэрвеня на Гомель абрынуўся магутны лівень. За лічаныя хвіліны некаторыя вуліцы затапіла так, што па іх з цяжкасцю маглі праехаць аўтамабілі. А на Прывакзальнай плошчы ўзровень вады дасягаў метра — прыпаркаваныя тут «Жыгулі» апынуліся ў вадзе па самы дах.

Лівень парушыў і аўтобусныя зносіны. Многія гарадскія аўтобусы не маглі даехаць да чарговага прыпынку — вадзіцелі чакалі прыкладна гадзіну, пакуль сыдзе вада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?