Дзевяць «дэпутатаў» ініцыююць увядзенне забароны на продаж так званых энергетыкаў.

Яны лічаць, што ўжыванне энергатонікаў (1 банка таго ж «Бёрна» роўная 8 кубкам кавы) — гэта прамы шлях да залежнасці і ўжывання амфетамінаў. І прапаноўваюць продаж энергатонікаў забараніць. Подпісы пад адпаведным зваротам да дзяржсакратара Рады бяспекі Леаніда Мальцава паставілі дэпутаты: Уладзімір Васіленка, Валерый Гушча, Зінаіда Мандроўская, Жанна Мішур, Васіль Міхно, Алег Леўшуноў, Міхаіл Пачынок, Аляксандр Сягоднік, Віктар Фясак. Звяртае на сябе ўвагу тое, што сярод падпісантаў пераважаюць не дактары, а былыя настаўнікі.

Аднак беларускія «дэпутаты» не першыя, хто спрабуе забараніць энергетыкі. У снежні 2010 года энергетычныя напоі, якія змяшчаюць кафеін, былі цалкам выключаныя з продажу на ўсёй тэрыторыі ЗША на падставе заключэння ўладаў аб іх шкодзе для здароўя.

Да нядаўняга часу энергетыкі былі забароненыя ў Францыі. І ўсё ж такі ў большасці краін прызнана, што лепш не забараняць, а тлумачыць, як ужываць такія напоі, каб яны не прынеслі шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?