Спецыялісты з Оксфардскага універсітэта прыйшлі да высновы, што частае ўжыванне абязбольваючых з супрацьзапаленчым эфектам — дыклафенаку і ібупрафену — можа павысіць рызыку сардэчнага прыступу.

Навукоўцы назіралі гісторыі хваробы больш чым 353 тыс. пацыентаў і выявілі, што з-за такіх прэпаратаў на кожную тысячу пацыентаў прыпадае на тры інфаркты ў год больш, прычым адзін з іх прыводзіць да смяротнага выніку.

Аднак даследчыкі запэўніваюць, што тым, хто ўжываў лекі нядоўга, няма пра што турбавацца.

Навукоўцы схільныя асцярожна ставіцца да вынікаў такіх сваіх даследаванняў. Цяжка вызначыць, ці большая частата інфарктаў прадвызначана пабочнымі эфектамі ад прыёму дадзеных медыкаментаў, ці справа ў тым, што супрацьзапаленчыя сродкі часцей ужываюць асобы са здароўем, ад прыроды слабейшым. Магчыма, справа не ў леках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?